Loading...
ААТ "Салігорская птушкафабрыка" office@solptf.by +375 174-277-516 
     Часы працы: ПН-ЧЦ: 7.48-17.00 ПТ: 7.48-16.00 СБ-НД: ВЫХАДНЫ

Салігорская птушкафабрыка прыняла ўдзел у  міжнароднай сельскагаспадарчай выставе «AgriteQ», якая прайшла з 15 па 19 сакавіка 2023 г. у горадзе горадзе Доха (Катар).

agriteq3

Яйкі вэнджаныя, вараныя ў марынадзе і тушка перапёлак варана-вэнджаная  ужо з першага дня карысталіся вялікай цікавасцю з боку ўдзельнікаў, у тым ліку дзелавых колаў дзяржавы Катар.

agriteq2

 

сёмы Эмір Дзяржавы Катар (1995-2013 гады) Хамад ібн Халіфа Аль Тані і сястра кіруючага Эміра Катара Аль-Маяса бінт Хамад бін Халіфа Аль Тані.

agriteq6

 

Высокапастаўленыя госці павільёна былі прыемна здзіўлены наяўнасцю такой эксклюзіўнай прадукцыі, як яйкі курыныя і перапёлчыны вэнджаныя.

У рамках міжнароднай сельскагаспадарчай выставы «AgriteQ» была арганізавана адкрытая кухня з прамой трансляцыяй па тэлебачанні, дзе лепшыя шэф-кухары Катара дэманстравалі прыгатаванне розных страў.

 

agriteq5

Варта адзначыць , Што  вэнджаныя яйкі ад Салігорскай птушкафабрыкі былі падрыхтаваны шэфам  Махамадам па аўтарскім рэцэпце.

agriteq7